каснік, , м.

  1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу ​1.

    • Завязаць каснікі бантам.
  2. перан. Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.

    • Доўгімі каснікамі выглядаў тор ад калёс.

|| памянш. каснічок, .

|| прым. каснічны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)