Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камень, , м.

  1. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў.

    • Вуліца выбрукавана каменем.
    • Будаўнічы к.
  2. Асобны кавалак такой пароды.

    • Збіраць камяні ля дарогі.
    • Каштоўны к.
    • Насіць к. за пазухай (перан. мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.).
    • Кідаць каменем у каго-н. (перан. асуджаць, ганьбаваць каго-н.).
    • Найшла (наскочыла) каса на к. (перан. сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары).
    • Каменя на камені не пакінуць (перан. разбурыць усё).
    • Як к. у ваду (перан. бясследна прапасці, знікнуць).
    • К. на сэрцы (перан. душэўны цяжар, гора).
  3. мн. Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

    • Камяні ў печані.

|| памянш. каменьчык, .

  • Кідаць каменьчыкі ў чый-н. агарод (перан. намякаць на што-н.).

|| прым. каменны, .

  • К. падмурак.
  • К. мяшок (перан. турма).
  • К. век (перыяд першабытнай культуры, які характарызуецца апрацоўкай каменю, вырабам прылад з каменю).

каменя...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «камене...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. каменябітны, каменявар, каменяліты, каменяломня, каменярэз, каменярэзны, каменячосны.

каменяломны, .

Звязаны з апрацоўкай і здабычай каменю.

  • Каменяломныя работы.

каменяломня, , ж.

Месца, дзе здабываецца і апрацоўваецца камень.

каменячос, , м.

Рабочы, які абчэсвае камяні.

камера, , ж.

  1. Асобны пакой, памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.

    • Дэзінфекцыйная к.
    • Турэмная к.
  2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.

    • Фатаграфічная к.
    • К. шлюза.
    • К. згарання ў рухавіку.
    • К. сэрца.
  3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).

    • Здымаць скрытай камерай (непрыкметна для таго, каго здымаюць).
  4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.

|| прым. камерны, .

камеральны, , (спец.).

Які адносіцца да лабараторнай апрацоўкі матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый.

  • Камеральныя работы геолагаў.

камергер, , м.

У некаторых манархічных дзяржавах: прыдворны чын старэйшага рангу, а таксама асоба, што мае такі чын.

|| прым. камергерскі, .

камердынер, , м.

Слуга пры гаспадары ў багатым дваранскім доме.

|| прым. камердынерскі, .

камерны, .

  1. гл. камера.

  2. Пра музычны твор: які выконваецца ў невялічкай канцэртнай зале, абмежаванай колькасцю інструментаў або галасоў.

    • Камерная музыка.
  3. Прызначаны для вузкага кола слухачоў, гледачоў.

    • Камернае мастацтва.
    • К. голас.