камень, , м.

  1. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў.

    • Вуліца выбрукавана каменем.
    • Будаўнічы к.
  2. Асобны кавалак такой пароды.

    • Збіраць камяні ля дарогі.
    • Каштоўны к.
    • Насіць к. за пазухай (перан. мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.).
    • Кідаць каменем у каго-н. (перан. асуджаць, ганьбаваць каго-н.).
    • Найшла (наскочыла) каса на к. (перан. сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары).
    • Каменя на камені не пакінуць (перан. разбурыць усё).
    • Як к. у ваду (перан. бясследна прапасці, знікнуць).
    • К. на сэрцы (перан. душэўны цяжар, гора).
  3. мн. Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

    • Камяні ў печані.

|| памянш. каменьчык, .

  • Кідаць каменьчыкі ў чый-н. агарод (перан. намякаць на што-н.).

|| прым. каменны, .

  • К. падмурак.
  • К. мяшок (перан. турма).
  • К. век (перыяд першабытнай культуры, які характарызуецца апрацоўкай каменю, вырабам прылад з каменю).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)