Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пермякі, ✂, м.

Былая назва часткі народа комі.

|| ж. пярмячка, ✂.

|| прым. пярмяцкі, ✂.

пернік, ✂, м.

Салодкае печыва на мёдзе, патацы або цукры з духмянымі прыправамі.

  • Мядовы п.

|| прым. пернікавы, ✂.

перон, ✂, м.

Пасажырская платформа на вакзале.

|| прым. перонны, ✂.

перпендыкуляр, ✂, м.

У матэматыцы: прамая лінія, якая складае прамы вугал з другой прамой лініяй або плоскасцю.

  • Апусціць п.

перпендыкулярны, ✂.

Які з’яўляецца перпендыкулярам.

  • Перпендыкулярныя плоскасці.
  • Размясціць перпендыкулярна (прысл.) да чаго-н.

|| наз. перпендыкулярнасць, ✂.

перпетуум-мобіле, нескл., м. (кніжн.).

Вечны рухавік.

  • Вынаходнікі перпетуум-мобіле.

персанаж, ✂, м.

Дзеючая асоба ў мастацкім творы.

  • Эпізадычны п.
  • Персанажы Кандрата Крапівы.

персанал, ✂, м.

Асабовы склад або работнікі ўстановы, прадпрыемства, якія складаюць групу па прафесійных і іншых адзнаках.

  • П. лабараторыі.
  • Медыцынскі п.
  • Абслуговы п.

персанальны, ✂.

Які датычыцца толькі пэўнай асобы ці выкарыстоўваецца ёю.

  • Персанальнае запрашэнне.
  • Персанальная справа.
  • Звярнуцца да каго-н. персанальна (прысл.).
  • П. камп’ютэр.

персі, ✂ (уст.).

Тое, што і грудзі (у 1 і 2 знач.).