Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разыграць, ; зак.

  1. Іграючы, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу).

    • Р. квартэт.
    • Р. ролю.
  2. Згуляць, давесці шахматную партыю да канца.

  3. Прысудзіць шляхам латарэі, жэрабя выйгрыш.

    • Р. дзесяць выйгрышаў.
  4. Жартуючы з каго-н., паставіць яго ў смешнае становішча (разм.).

    • Р. таварыша.

|| незак. разыгрываць, .

|| наз. розыгрыш, .

разынкі, , ж.

Сушаныя ягады вінаграду.

  • Пірог з разынкамі.

|| прым. разынкавы, .

разысціся, ; зак.

  1. Пайсці ў розныя бакі, розныя месцы.

    • Нашы шляхі разышліся.
    • Хмары разышліся.
  2. Ідучы насустрач, не сустрэцца; размінуцца.

    • Р. ў цемры.
  3. Спыніць якія-н. сувязі, знаёмства з кім-н.; парваць адносіны.

    • Сябры разышліся.
  4. Раз’ехацца, рассунуцца ў бакі.

    • Р. па швах (разарвацца).
  5. Аказацца распраданым, раскупленым.

    • Усе выданні разышліся.
  6. Распаўсюдзіцца, расплыцца на паверхні чаго-н., у чым-н.; пашырыцца, стаць вядомым.

    • Чуткі разышліся.
  7. Паступова рассеяцца, знікнуць.

    • Дым разышоўся.
  8. Прывыкнуць да хады; перастаць адчуваць стому ад хады.

  9. Набыць большую скорасць у руху (разм.).

    • Няма дзе разысціся.
  10. перан. Дайсці да крайняй ступені ў якіх-н. дзеяннях, у праяўленні чаго-н.; моцна ўзбудзіцца.

    • Дзеці разышліся, не суняць.

|| незак. разыходзіцца, .

|| наз. разыходжанне, і разыход, .

разьба, , ж.

  1. гл. рэзаць.

  2. Узор, малюнак, выразаны на цвёрдых матэрыялах.

    • Р. па дрэве.
    • Мастацкая р.
  3. Шрубавая нарэзка.

|| прым. разьбярны, .

разьблёны, .

Тое, што і разны (у 2 знач.).

  • Разьблёныя ліштвы акон.

разьбяны, .

Тое, што і разны (у 2 знач.).

  • Разьбяныя аканіцы.

разьбяр, , м.

  1. Майстар па мастацкай разьбе (у 2 знач.).

  2. Скульптар (уст.).

|| прым. разьбярскі, .

  • Разьбярскае майстэрства.

разьбярства, , н.

Разьбярская справа.

разьбярыць, ; незак. (разм.).

Займацца мастацкай разьбой.

раз’юшыцца, ; зак.

Стаць раз’юшаным; разлютавацца.

  • Сабака раз’юшыўся, ашчэрыў зубы.

|| незак. раз’юшвацца, .