разысціся, ; зак.

  1. Пайсці ў розныя бакі, розныя месцы.

    • Нашы шляхі разышліся.
    • Хмары разышліся.
  2. Ідучы насустрач, не сустрэцца; размінуцца.

    • Р. ў цемры.
  3. Спыніць якія-н. сувязі, знаёмства з кім-н.; парваць адносіны.

    • Сябры разышліся.
  4. Раз’ехацца, рассунуцца ў бакі.

    • Р. па швах (разарвацца).
  5. Аказацца распраданым, раскупленым.

    • Усе выданні разышліся.
  6. Распаўсюдзіцца, расплыцца на паверхні чаго-н., у чым-н.; пашырыцца, стаць вядомым.

    • Чуткі разышліся.
  7. Паступова рассеяцца, знікнуць.

    • Дым разышоўся.
  8. Прывыкнуць да хады; перастаць адчуваць стому ад хады.

  9. Набыць большую скорасць у руху (разм.).

    • Няма дзе разысціся.
  10. перан. Дайсці да крайняй ступені ў якіх-н. дзеяннях, у праяўленні чаго-н.; моцна ўзбудзіцца.

    • Дзеці разышліся, не суняць.

|| незак. разыходзіцца, .

|| наз. разыходжанне, і разыход, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)