пературбацыя, ✂, ж. (кніжн.).
Нечаканая перамена ў ходзе чаго-н., якая выклікае беспарадак, замяшанне.
пераўвасобіцца, ✂; зак.
Прыняць які-н. новы выгляд, вобраз, ператварыцца ў каго-, што-н.
|| незак. пераўвасабляцца, ✂.
|| наз. пераўвасабленне, ✂.
- Здольнасць артыста да пераўвасаблення.
пераўвасобіць, ✂; зак.
Увасобіць у новай форме, па-новаму.
|| незак. пераўвасабляць, ✂.
|| наз. пераўвасабленне, ✂.
пераўзброіць, ✂; зак.
Узброіць па-новаму, нанава.
|| незак. пераўзбройваць, ✂.
|| звар. пераўзброіцца, ✂.
|| незак. пераўзбройвацца, ✂.
|| наз. пераўзбраенне, ✂.
пераўтваральнік, ✂, м.
-
Той, хто пераўтварае, пераўтварыў што-н.
-
Прыстасаванне для пераўтварэння чаго-н.
- Электрычны п.
- Вымяральны п.
- Ультрагукавы п.
|| ж. пераўтваральніца, ✂.
пераўтварыць, ✂; зак.
Змяніць карэнным чынам, перабудаваць.
|| незак. пераўтвараць, ✂.
|| наз. пераўтварэнне, ✂.
перафарбавацца, ✂; зак.
-
Пафарбаваць свае валасы ў іншы колер.
-
перан. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).
|| незак. перафарбоўвацца, ✂.
перафарбаваць, ✂; зак.
-
Пафарбаваць нанава.
-
Пафарбаваць усё, многае.
|| незак. перафарбоўваць, ✂.
|| наз. перафарбоўванне, ✂ і перафарбоўка, ✂.
перафразаваць, ✂; зак. і незак.
Змяніць (-няць) форму падачы чыіх-н. слоў, выслоўяў, фраз і пад.
|| незак. перафразоўваць, ✂.
|| наз. перафразоўка, ✂.
перахаваць1, ✂; зак.
-
Схаваць у іншым месцы.
-
Хаваючы, зберагчы, не даць загінуць.
-
Схаваць, пахаваць усё, многае.
|| незак. перахоўваць, ✂.