Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

масліна, , ж.

Аліўкавае дрэва, а таксама яго плод.

|| прым. маслінавы, .

  • М. гай.
  • Сямейства маслінавых (наз.).

масліцца, ; незак.

Блішчаць, ільсніцца (пра вочы, твар).

масліць, ; незак.

Намазваць маслам, класці масла ў ежу.

  • М. кашу.

|| зак. намасліць, і памасліць, .

масляк, , м.

Грыб з жоўта-карычневай слізістай шапкай.

масляністы, .

  1. У склад якога ўваходзіць масла.

    • Масляністая вадкасць.
  2. Які мае мяккі бляск.

    • Масляністыя вочы (перан.).

|| наз. масляністасць, .

масніца, , ж.

Тое, што і маснічына.

маснічына, , ж.

Дошка ў падлозе або ў якім-н. драўляным насціле.

масон, , м.

Паслядоўнік масонства, член масонскай ложы.

|| прым. масонскі, .

масонства, , н.

Рэлігійна-філасофская плынь з містычнымі абрадамі, якая злучала задачы духоўнага самаўдасканалення з рэакцыйнымі поглядамі ў палітыцы.

|| прым. масонскі, .

  • М. рух.

масоўка, , ж. (разм.).

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі: тайны сход рэвалюцыйна настроеных рабочых.

    • Сабрацца на масоўку.
  2. Масавая сцэна (у кіно, тэатры).

    • Артыст, заняты ў масоўцы.