Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераціснуць, ; зак.

  1. Моцна сціснуць, здушыць, туга перавязаць, сцягнуць чым-н.

    • П. аорту.
  2. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім-н. месцы.

    • П. змяю колам.

|| незак. пераціскаць, .

пераціхнуць, ; зак.

Тое, што і перасціхнуць.

|| незак. пераціхаць, .

перацягаць, ; зак.

Перамясціць волакам, перанасіць ці ўкрасці за некалькі прыёмаў.

  • П. бярвенне.
  • Ваўкі перацягалі многа авечак.

перацягнуцца, ; зак.

Туга сцягнуць сябе чым-н.

  • П. поясам.

|| незак. перацягвацца, .

перацягнуць, ; зак.

  1. Цягнучы, перамясціць.

    • П. канапу ў другі пакой.
  2. перан. Пераманіць, прымусіць перайсці ці пераехаць куды-н. (разм.).

    • П. на свой бок.
    • П. сябра да сябе на працу.
  3. Нацягнуць нанава.

    • П. шыны на колах.
  4. Туга сцягнуць.

    • П. талію поясам.
  5. Аказацца па вазе цяжэйшым за што-н.

    • Адна шаля перацягнула другую.
  6. Пра спаборніцтва, у якім праціўнікі цягнуць што-н. у розныя бакі: аказацца мацнейшым за каго-н.

    • Хто каго перацягне?
  7. Перарабіць, перашыць (скураны абутак; спец.).

    • П. боты.

|| незак. перацягваць, .

|| наз. перацягванне, і перацяжка, .

перацярпець, ; зак.

  1. Перанесці; выцерпець многае; церпячы, пераадолець што-н.

    • П. усе нягоды.
    • П. спакусу.
  2. чаго і без дапаўнення. Зазнаць шмат пакут, гора і пад.

    • Колькі ён перацярпеў за свой век!

перачакаць, ; зак.

Прабыць дзе-н., у якіх-н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго-н. або пакуль хто-н. закончыць што-н.

  • П. дождж.
  • Усіх не перачакаеш.
  • П. паўгадзіны.

перачапаць, ; зак. (разм.).

Дакрануцца па чарзе да многага, многіх.

  • П. усё на стале.

перачарціць, ; зак.

  1. Начарціць нанава.

    • П. план будынка.
  2. Зняць копію з якога-н. чарцяжа.

    • П. план на кальку.

|| незак. перачэрчваць, .

|| наз. перачэрчванне, .

перачасаць1, ; зак.

  1. Расчасаць для прыгатавання пражы ўсё, многае.

    • П. увесь лён.
  2. Расчасаць пачэсанае яшчэ раз.

    • П. кудзелю.
  3. Прычасаць нанава.

    • П. валасы.

|| незак. перачэсваць, .