Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перасяленец, , м.

Чалавек, які перасяліўся ці перасяляецца на новае месца.

|| ж. перасяленка, .

перасяленчы, (афіц.).

Які мае адносіны да перасялення людзей на новыя месцы.

  • П. камітэт.

перасяліць, ; зак.

Пасяліць у другім месцы.

  • П. людзей у новы дом.

|| незак. перасяляць, .

|| звар. перасяліцца, .

|| незак. перасяляцца, .

|| наз. перасяленне, .

перасячы, і перасекчы, ; зак.

  1. Рассячы папалам, на часткі.

    • П. жэрдку.
    • Бізуном бервяна не перасячэш (прыказка).
  2. Перайсці, пераехаць што-н. упоперак.

    • П. вуліцу.
    • П. экватар.
  3. Прайсці па паверхні чаго-н. ад аднаго канца да другога.

    • Чыгунка перасячэ нашу вобласць.
    • Поле перасечана ярам.
  4. перан. Перагарадзіць каму-, чаму-н. (дарогу, шлях і пад.).

    • Атрад перасек шлях непрыяцелю.

|| незак. перасякаць, .

перасячэнне, , н.

Месца, дзе перасякаецца што-н.

  • Пункт перасячэння прамых ліній.

ператаміцца, ; зак.

Вельмі ўтаміцца.

|| незак. ператамляцца, .

|| наз. ператамленне, .

ператаміць, ; зак.

Вельмі ўтаміць.

  • П. каня.

|| незак. ператамляць, .

ператапіць1, ; зак.

  1. Апрацаваць тапленнем.

    • П. сала.
  2. Празмерна адтапіць моцным награваннем (пра кіслае малако).

|| незак. ператопліваць, і ператапляць, .

|| наз. ператопліванне, і ператопка, .

ператапіць2, ; зак.

Утапіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. кацянят.

ператасаваць, ; зак.

  1. Тасуючы, перамяшаць або стасаваць яшчэ раз.

    • П. карты.
  2. перан. Перамяшаць, размясціць іначай (разм.).

    • П. паперы на стале.

|| незак. ператасоўваць, .

|| наз. ператасоўванне, і ператасоўка, .