Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маслабойка, , ж.

Апарат для збівання жывёльнага масла.

маслабойны, .

Звязаны з вырабам жывёльнага масла.

  • М. завод.

маслабойня, , ж.

Прадпрыемства па вырабу жывёльнага масла.

маслазавод, , м.

Завод, які вырабляе харчовае масла.

маслароб, , м.

Спецыяліст па вырабу масла.

масларобства, , н.

  1. Працэс перапрацоўкі малака ў масла.

  2. Галіна малочнай прамысловасці па вырабу жывёльнага масла.

|| прым. масларобны, .

масленіца1, , ж.

Пасудзіна для сметанковага масла.

масленіца2, , ж.

Старажытнае славянскае свята провадаў зімы, ад якога захаваўся звычай пячы бліны і весяліцца.

  • Не жыццё, а м. (аб добрым, забяспечаным жыцці; разм.).

|| прым. масленічны, .

маслены, .

  1. гл. масла.

  2. Які працуе на масле.

    • М. выключацель.
  3. Намазаны, насычаны маслам.

    • М. блін.
  4. перан. Ліслівы, падлізлівы.

    • Масленыя словы.
  5. перан. Юрлівы (пра вочы, позірк).

  • Масленая нядзеля — масленіца.

маслёнка, , ж.

  1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла.

    • Напіцца маслёнкі.
  2. Пасудзіна для змазачнага масла.