Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разрумяніць, ✂; зак.

Выклікаць румянец на твары ў каго-н.; зрабіць румяным.

  • Мароз разрумяніў шчокі.

|| незак. разрумяньваць, ✂.

разруха, ✂, ж.

Поўнае расстройства, развал у гаспадарцы, у эканоміцы.

  • Цяжкі час ваеннай разрухі перажылі.

разрыдацца, ✂; зак.

Пачаць моцна рыдаць.

разрысаваць, ✂; зак.

  1. Упрыгожыць, нанесці рысункі алоўкам, пяром.

  2. перан. Прадставіць у якім-н. выглядзе; размаляваць (разм.).

    • Р. гультая ў газеце.

|| незак. разрысоўваць, ✂.

|| наз. разрысоўка, ✂ і разрысоўванне, ✂.

разрыў, ✂, м.

  1. гл. разарвацца, -ць.

  2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.; прамежак у часе.

    • Знайсці р. проваду.
  3. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

    • Р. паміж тэорыяй і практыкай.
  4. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

    • Балюча перанесці р. з сябрам.

разрыўны, ✂.

Які разрываецца ад удару.

  • Разрыўная куля.
  • Разрыўная сіла снарада.

разрыхляльнік, ✂, м.

  1. Машына, апарат для рыхлення, разрыхлення чаго-н.

  2. Рэчыва, якое надае чаму-н. рыхласць, порыстасць.

разрыхляць, ✂; незак.

Тое, што і рыхліць.

  • Р. глебу.

разрыць, ✂; зак.

Рыючы, раскідаць, развярнуць.

  • Р. двор.

|| незак. разрываць, ✂.

разрэгулявацца, ✂; зак.

Страціць рэгуліроўку, выйсці з рабочага стану.

  • Станок разрэгуляваўся.