разрыў, , м.

  1. гл. разарвацца, -ць.

  2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.; прамежак у часе.

    • Знайсці р. проваду.
  3. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

    • Р. паміж тэорыяй і практыкай.
  4. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

    • Балюча перанесці р. з сябрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)