Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перахаваць2, ; зак.

  1. Выкапаўшы з магілы, пахаваць у новым месцы.

    • П. прах.
  2. Пахаваць усіх, многіх.

    • За год столькі перахавалі людзей.

|| незак. перахоўваць, .

перахадзіць, ; зак.

  1. Перабыць якую-н. пару, ходзячы ў чым-н. ці як-н.

    • П. зіму ў асеннім паліто.
  2. чым. У гульнях: пайсці іначай, перамяніць ход.

    • П. пешкай.
  3. Перанесці на нагах (хваробу; разм.).

    • П. грып.
  4. Абысці ўсё або многа чаго-н.

    • Колькі я перахадзіў за год!
    • Усе дарогі ў наваколлі перахадзіў.

|| незак. пераходжваць, .

перахапіць, ; зак.

  1. Схапіць у час руху.

    • П. пісьмо.
    • П. ганцоў.
    • П. чый-н. позірк (перан.).
  2. Схапіць, абхапіць (рукамі, вяроўкай і пад.) у якім-н. месцы або інакш.

    • П. талію поясам.
  3. Сціснуць спазмай.

    • Радасць перахапіла дыханне.
    • Ад рэзкага пітва перахапіла (безас.) горла.
  4. перан., што, чаго і без дапаўнення. Наспех з’есці чаго-н., перакусіць (разм.).

    • П. чаго-н. з яды.
  5. перан., што, чаго і без дапаўнення. Пазычыць на кароткі час (разм.).

    • П. дзесяць рублёў.
  6. перан. Перабраць меру ў чым-н. (разм. жарт.).

    • П. у вастраслоўі.

|| незак. перахопліваць, і перахапляць, .

перахацецца, ; безас.; зак. (разм.).

Тое, што і расхацецца.

  • Перахацелася есці.

перахацець, ; зак. (разм.).

Тое, што і расхацець.

  • П. купацца.

перахваліць, ; зак.

Пахваліць больш, чым трэба, расхваліць.

  • П. поспехі вучня.

перахвалявацца, ; зак.

Перажыць вельмі моцнае хваляванне.

  • Перахвалявалася з-за хваробы сына.

перахваляваць, ; зак.

Выклікаць моцнае хваляванне ў кім-н. ці ўсхваляваць многіх.

  • П. усю сям’ю.

перахварэць, ; зак.

  1. Перанесці многа хвароб.

    • У дзяцінстве перахварэў усімі хваробамі.
  2. Перанесці якую-н. хваробу.

    • Дзеці перахварэлі на адзёр.
  3. перан. Перажыўшы што-н. цяжкае, супакоіцца.

    • П. за сына.

перахватчык, , м.

Той, хто перахватвае, ідзе каму-н. наперарэз.

  • Самалёт-п.