Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разрабаваць, ; зак.

Разграбіць, расцягнуць, раскрасці.

  • Р. маёмасць.

разрабіць, ; зак.

  1. Апрацаваўшы, падрыхтаваць для выкарыстання, зрабіць прыгодным на што-н., для чаго-н.

    • Р. участак лесу.
  2. Расшырыць шляхам апрацоўкі.

    • Р. дзірку.

|| незак. разрабляць, і разробліваць, .

разрагатацца, ; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга рагатаць, смяяцца.

разрад, , м.

  1. Група, катэгорыя асоб, прадметаў або з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

    • Р. раслін.
  2. Ступень, афіцыйна зацверджаны ўзровень кваліфікацыі ў прафесіі, спорце.

    • Токар сёмага разраду.
  3. У матэматыцы: месца, займаемае лічбай пры запісу ліку.

    • Адзінка другога разраду.

|| прым. разрадны, .

разрадзіцца1, ; зак.

  1. Вызваліцца ад зарада (пра агнястрэльную зброю).

  2. Вызваліцца ад электрычнага зараду.

    • Электрычная батарэя разрадзілася.
  3. перан. Пра адносіны, абстаноўку: перастаць быць напружаным, стаць спакайнейшым.

    • Абстаноўка разрадзілася.

|| незак. разраджацца, .

|| наз. разрад, .

разрадзіцца2, ; зак. (разм.).

Нарадзіць дзіця.

разрадзіць, ; зак.

  1. Выняць зарад (з агнястрэльнай зброі).

    • Р. гранату.
  2. Пазбавіць электрычнага зараду.

    • Р. акумулятар.
  3. перан. Ліквідаваць напружанасць, аслабіць сілу праяўлення чаго-н.

    • Р. атмасферу ў сям’і.

|| незак. разраджаць, .

|| наз. разрадка, і разрад, .

|| прым. разрадны, .

разраднік1, , м.

Аўтаматычнае прыстасаванне, якое засцерагае электрычныя ўстаноўкі ад перанапружання.

  • Іскравы р.

разраднік2, , м.

Спартсмен, які мае спартыўны разрад.

|| ж. разрадніца, .

разразальны, .

Тое, што і разразны (у 3 знач.).