Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разнос, , м.

  1. гл. разнесці.

  2. Суровая размова з рэзкай крытыкай (разм.).

    • Зрабіць р. каму-н.

разносны, .

  1. гл. разнесці.

  2. Які служыць для рэгістрацыі выходнай карэспандэнцыі (спец.).

    • Разносная кніга.
  3. Які змяшчае рэзкую крытыку (разм.).

    • Р. артыкул.

|| наз. разноснасць, .

разносчык, , м.

Той, хто займаецца разноскай, дастаўкай чаго-н.

  • Р. кніг.

|| ж. разносчыца, .

разны, .

  1. гл. рэзаць.

  2. Зроблены разьбой (у 1 знач.).

    • Разныя ўпрыгожанні.
  3. Упрыгожаны разьбой (у 2 знач.).

    • Разныя аканіцы.

разныцца, ; зак.

Пачаць многа ныць (у 1 знач.), разбалецца.

  • Разныліся старыя косці.

разнюхаць, ; зак.

  1. Распазнаць нюхам.

    • Сабака разнюхаў след зайца.
  2. перан., што і пра што. Даведацца пра што-н. тайком; разведаць.

    • Ад яе нічога не ўтоіш, умомант разнюхае.

|| незак. разнюхваць, .

разня, , ж.

Масавае забойства, кровапраліцце.

  • Крывавая р.

разняволіць, ; зак.

Збавіць ад няволі, прыгнёту; даць волю.

|| незак. разнявольваць, .

|| наз. разняволенне, .

разняць, ; зак.

  1. Аддзяліць адно ад другога; раз’яднаць.

    • Р. кулак.
  2. Развесці ў бакі тых, хто б’ецца.

    • Р. забіякаў.

|| незак. разнімаць, .

|| наз. разніманне, .

разора, , ж.

  1. Доўгая канаўка на паверхні зямлі, праведзеная плугам у час ворыва.

    • Вузкія разоры.
  2. Паглыбленне ў выглядзе канаўкі, зробленае плугам або лапатай на полі і агародзе для сцёку вады і для праходу.

    • Ісці разорай.

|| прым. разоравы, і разорны, .