Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перасяленец, ✂, м.

Чалавек, які перасяліўся ці перасяляецца на новае месца.

|| ж. перасяленка, ✂.

перасяленчы, ✂ (афіц.).

Які мае адносіны да перасялення людзей на новыя месцы.

  • П. камітэт.

перасяліць, ✂; зак.

Пасяліць у другім месцы.

  • П. людзей у новы дом.

|| незак. перасяляць, ✂.

|| звар. перасяліцца, ✂.

|| незак. перасяляцца, ✂.

|| наз. перасяленне, ✂.

перасячы, ✂ і перасекчы, ✂; зак.

  1. Рассячы папалам, на часткі.

    • П. жэрдку.
    • Бізуном бервяна не перасячэш (прыказка).
  2. Перайсці, пераехаць што-н. упоперак.

    • П. вуліцу.
    • П. экватар.
  3. Прайсці па паверхні чаго-н. ад аднаго канца да другога.

    • Чыгунка перасячэ нашу вобласць.
    • Поле перасечана ярам.
  4. перан. Перагарадзіць каму-, чаму-н. (дарогу, шлях і пад.).

    • Атрад перасек шлях непрыяцелю.

|| незак. перасякаць, ✂.

перасячэнне, ✂, н.

Месца, дзе перасякаецца што-н.

  • Пункт перасячэння прамых ліній.

ператаміцца, ✂; зак.

Вельмі ўтаміцца.

|| незак. ператамляцца, ✂.

|| наз. ператамленне, ✂.

ператаміць, ✂; зак.

Вельмі ўтаміць.

  • П. каня.

|| незак. ператамляць, ✂.

ператапіць​1, ✂; зак.

  1. Апрацаваць тапленнем.

    • П. сала.
  2. Празмерна адтапіць моцным награваннем (пра кіслае малако).

|| незак. ператопліваць, ✂ і ператапляць, ✂.

|| наз. ператопліванне, ✂ і ператопка, ✂.

ператапіць​2, ✂; зак.

Утапіць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. кацянят.

ператасаваць, ✂; зак.

  1. Тасуючы, перамяшаць або стасаваць яшчэ раз.

    • П. карты.
  2. перан. Перамяшаць, размясціць іначай (разм.).

    • П. паперы на стале.

|| незак. ператасоўваць, ✂.

|| наз. ператасоўванне, ✂ і ператасоўка, ✂.