Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

унурыцца, ; зак.

  1. Утуліцца ў што-н. або, паваліўшыся з разгону наперад, уткнуцца тварам у зямлю, снег і пад.

    • У. ў падушку.
    • З разгону ў. тварам у пясок.
  2. Захапіўшыся, паглыбіцца ў што-н.

    • У. ў чытанне.
  3. Апусціць галаву, панурыцца.

    • У. і маўчаць.

|| незак. унурвацца, .

унурыць, ; зак.

  1. у што. Увабраць у што-н. (галаву).

    • У. галаву ў каўнер.
  2. Панура схіліць (галаву).

    • Унурыў галаву і маўчаў.
  3. у што. Утаропіць у што-н. (вочы, погляд).

    • У. вочы ў стол.

|| незак. унурваць, .

унутр, прысл. і прыназ.

У сярэдзіну, у межы чаго-н.

  • Прыняць лякарства ў.
  • Зайсці ў. дома.

унутрана, прысл.

Пра сябе, у душы.

  • Я ў. з ім не згодзен.

унутранасць, , ж.

Тое, што знаходзіцца ўнутры чаго-н.

  • У. дома.

унутраны, .

  1. Які знаходзіцца ўнутры.

    • Унутраныя дзверы.
    • Унутраныя хваробы (органаў грудной і брушной поласці).
  2. перан. Які складае змест, раскрывае саму глыбіню, сутнасць, душу каго-, чаго-н.

    • Унутранае чуццё.
    • Унутраная сувязь з’яў.
    • У. свет мастака.
    • У. голас (перан. пра думкі).
  3. Які мае адносіны да жыцця ўнутры якой-н. арганізацыі, дзяржавы.

    • Унутраная палітыка.
    • Унутраная пазыка.
    • Правілы ўнутранага распарадку.

унутры, прысл. і прыназ.

У сярэдзіне, у межах чаго-н.

  • У мяне ў. кіпела помста.
  • У. горада.

унутры..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач. які знаходзіцца ў сярэдзіне, унутры чаго-н., напр. унутрыатамны, унутрывідавы, унутрывенны.

унучка, , ж.

Дачка сына або дачкі.

унушаць, ; незак.

Дзейнічаць на псіхіку з мэтай выклікаць пэўную рэакцыю; прыводзіць у стан гіпнозу.

|| зак. унушыць, .

|| наз. унушэнне, .