унурыцца, ; зак.

  1. Утуліцца ў што-н. або, паваліўшыся з разгону наперад, уткнуцца тварам у зямлю, снег і пад.

    • У. ў падушку.
    • З разгону ў. тварам у пясок.
  2. Захапіўшыся, паглыбіцца ў што-н.

    • У. ў чытанне.
  3. Апусціць галаву, панурыцца.

    • У. і маўчаць.

|| незак. унурвацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)