Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уджгнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Балюча ўкалоць хабатком, джалам (пра насякомых).

  2. перан. Хвоснуць, ударыць.

    • У розгай.

удзвюх, прысл.

У колькасці дзвюх жанчын.

  • У жнецца хутчэй.

удзевяцёх, прысл.

У колькасці дзевяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

удзевяцярых, прысл.

Колькасцю ў дзевяць асоб рознага полу або істот ніякага роду.

удзел​1, ✂, м.

Сумесная дзейнасць пры выкананні чаго-н., супрацоўніцтва ў чым-н.

  • Прыняць у. у спаборніцтвах.
  • Канцэрт з удзелам вядомых артыстаў эстрады.

удзел​2, ✂, м.

У старажытнай і сярэдневяковай Русі: вобласць, якой кіраваў князь.

|| прым. удзельны, ✂.

  • У князь.
  • Удзельнае княства.

удзельнік, ✂, м.

Той, хто ўдзельнічае ў чым-н.

  • У спаборніцтваў.

|| ж. удзельніца, ✂.

удзельнічаць, ✂; незак.

Прымаць удзел у чым-н.

  • У. у выбарах.
  • У. у баі.
  • У. у мастацкай самадзейнасці.

удзельны​1, ✂, ж. (кніжн.).

Які мае непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго-н.

|| наз. удзельнасць, ✂.

удзельны​2, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да адзінкі аб’ёму, масы і пад.

  • У аб’ём.
  • Удзельная цеплаёмістасць.
  • Удзельная вага (вага адзінкі аб’ёму рэчыва).