Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сланечнік, , м.

Высокая расліна з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле, якая вырошчваецца ў асноўным дзеля атрымання алею з насення, а таксама насенне гэтай расліны.

|| прым. сланечнікавы, .

сланік, , м., зб.

Хмызняковае дрэва або нізкарослыя кусты, якія сцелюцца па зямлі і растуць у горнай мясцовасці і ў тундры.

  • Кедравы с.

сланіха, , ж.

Самка слана.

слановасць, , ж. (спец.).

Хваравітае патаўшчэнне скуры і падскурнай клятчаткі, часцей на нагах.

сланяня, і сланянё, , н.

Дзіцяня слана.

сланяцца, ; незак.

  1. Хадзіць туды-сюды без мэты, без справы (разм. неадабр.).

    • С. па задворках.
  2. Злёгку хістацца.

    • С. ад стомы.

слаўны, .

  1. Які набыў славу або варты яе; славуты.

    • Вера Харужая — слаўная дачка беларускага народа.
  2. Харошы, прыемны, які выклікае прыхільнасць.

    • Слаўнае дзіця.
  3. Які дае радасць; прыемны, добры (разм.).

    • С. дзянёк.
    • Слаўную пабудавалі хату.

слацца, ; незак.

  1. Ляжаць, распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго-н.

    • Сцелюцца ў лузе туманы густыя.
    • Травы сцелюцца мяккім дываном.
  2. Расці, распасціраючы галіны па паверхні чаго-н.

    • Галіны вярбы слаліся амаль па самай зямлі.
  3. Слаць сабе пасцель.

    • Пара слацца і спаць.

  • Лістам слацца (разм.) — выдыгаць перад кім-н., падлізвацца да каго-н.

|| зак. паслацца, .

слаць1, ; незак.

Тое, што і пасылаць (у 1, 2, 3 і 4 знач.).

слаць2, ; незак.

  1. Укладваючы, раскладваць па паверхні.

    • С. пасцілку на канапу.
    • С. пасцель (рыхтуючы да сну).
    • Мякка сцеле, ды мулка спаць (прыказка пра таго, хто добразычлівы толькі знешне).
    • С. каноплі.
  2. Рабіць, укладваючы шчыльна састаўныя часткі чаго-н. (дошкі, пліткі, брусы і пад.).

    • С. падлогу.
    • С. паркет.

  • Слаць лістам (разм.) — лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| зак. паслаць, і наслаць, .

|| наз. насціланне, і насціл, .

|| наз. сланне, .