Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

след1, , м.

  1. Адбітак чаго-н. (нагі, колаў і пад.) на якой-н. паверхні.

    • Птушыныя сляды.
    • Конскі с.
    • Замесці сляды (таксама перан. знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны).
    • І следу не засталося (таксама перан. пра поўнае знікненне, адсутнасць чаго-, каго-н.).
    • Напасці на чый-н. с. (таксама перан. атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго-, што-н.).
    • Ісці па чыіх-н. слядах (таксама перан. прытрымліваючыся чыйго-н. вучэння або беручы прыклад з каго-н.).
  2. перан., чаго. Астатак, адметная рыса чаго-н.

    • Сляды пажару.
    • Сляды злачынства.
    • І следу няма (нічога не засталося).
    • Без следу (зусім бясследна знікнуць, згінуць і пад.).

|| прым. следавы, .

  • Кантрольная следавая паласа (на граніцы).

след2, прысл.

  1. як след — як мае быць, як трэба;

  2. не след — не варта.

следам, прысл.

Услед за кім-, чым-н., не адстаючы.

  • Ехаць с.

  • Следам за дзедам (разм.) — па прыкладу старэйшых.

следапыт, , м.

  1. Той, хто добра распазнае сляды, высочвае каго-н. па слядах.

    • Паляўнічы-с.
    • Разведчык-с. (перан.).
  2. Той, хто шукае сляды былых гістарычных падзей.

    • Юныя следапыты накіраваліся ў паход па месцах баявой славы.

|| прым. следапыцкі, .

следства, , н.

Высвятленне органамі юстыцыі абставін, звязаных са злачынствам.

  • Весці с.

|| прым. следчы, .

  • Следчыя органы.

следчы, , м.

Службовая асоба, якая вядзе следства.

|| прым. следчыцкі, .

слепавокі, .

  1. Вельмі блізарукі.

  2. Сляпы на адно вока, аднавокі.

|| наз. слепавокасць, .

слепаглуханямы, , (спец.).

Пазбаўлены зроку, слыху і нямы.

  • Школа-інтэрнат для слепаглуханямых (наз.).

слепанароджаны, .

Сляпы ад нараджэння.

  • Слепанароджанае дзіця.
  • Падручнік для слепанароджаных (наз.).

слепата, , ж.

  1. Адсутнасць зроку.

    • С. на правае вока.
  2. перан. Няўменне разумець, разбірацца ў чым-н.

    • Палітычная с.