след1, , м.

  1. Адбітак чаго-н. (нагі, колаў і пад.) на якой-н. паверхні.

    • Птушыныя сляды.
    • Конскі с.
    • Замесці сляды (таксама перан. знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны).
    • І следу не засталося (таксама перан. пра поўнае знікненне, адсутнасць чаго-, каго-н.).
    • Напасці на чый-н. с. (таксама перан. атрымаць звесткі, якія дапамагаюць выявіць, знайсці каго-, што-н.).
    • Ісці па чыіх-н. слядах (таксама перан. прытрымліваючыся чыйго-н. вучэння або беручы прыклад з каго-н.).
  2. перан., чаго. Астатак, адметная рыса чаго-н.

    • Сляды пажару.
    • Сляды злачынства.
    • І следу няма (нічога не засталося).
    • Без следу (зусім бясследна знікнуць, згінуць і пад.).

|| прым. следавы, .

  • Кантрольная следавая паласа (на граніцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)