Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

слуга, , м.

  1. Работнік у доме для асабістых паслуг, для выканання даручэнняў пана.

    • Панскія слугі.
  2. перан. Чалавек, які прысвяціў сябе цалкам служэнню каму-, чаму-н.

    • С. народа.

слугаваць, ; незак.

Тое, што і прыслужваць.

|| зак. паслугаваць, .

|| наз. слугаванне, .

служака, , м. (разм.).

  1. Вопытны, старанны служачы (звычайна пра ваеннага).

  2. Той, хто выслужваецца перад кім-н.; паслугач.

служанка, , ж.

Жанчына, якая выконвала абавязкі слугі (у 1 знач.).

служачы, , м.

Асоба, якая працуе ў розных сферах разумовай працы, кіраўніцтва, абслугі, гандлю.

|| ж. служачая, .

служба, , ж.

  1. гл. служыць.

  2. адз. Работа, заняткі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.

    • Ісці на службу.
  3. адз. Выкананне воінскіх абавязкаў.

    • С. ў радах арміі.
  4. чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна работы, заняткаў.

    • Медыцынская с.
    • С. сувязі.
    • С. надвор’я.
  5. У веруючых: правядзенне набажэнства.

    • У кафедральным саборы закончылася с.

  • Не ў службу, а ў дружбу (разм.) — не па абавязку, а па-сяброўску.

|| прым. службовы, .

  • С. абавязак.
  • Службовае памяшканне.
  • С. ўваход (для служачых).

службіст, , м. (разм.).

Чалавек, які старанна, але з крайнім фармалізмам, адносіцца да сваіх службовых абавязкаў.

|| ж. службістка, .

службовец, , м. (разм.).

Тое, што і служачы.

службовы, .

  1. гл. служба і служыць.

  2. Пра сабак: які адносіцца да парод, што дрэсіруюцца для выканання спецыяльных службаў.

    • Службовае сабакаводства.
    • Выстаўка службовых сабак.
  3. Другарадны, дапаможны.

    • Зробленыя падлікі маюць толькі службовае значэнне.
  4. У граматыцы: словы, якія прызначаны для выражэння граматычных сувязей і адносін, не знамянальныя.

    • Службовыя часціны мовы.

|| наз. службовасць, .

служка, , м.; , ж..

  1. Работнік (работніца), слуга.

  2. Слуга ў манастыры або ў архірэя.

    • Манастырскі с.