Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

слаба... і слаба-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) слабы (у 1 знач.), напр. слабаактыўны, слабавыражаны, слабадакладны (спец.);
  • 2) слабы (у 2 знач.), напр. слабабачанне (спец.);
  • 3) слабы (у 6 знач.), напр. слабаалкагольны, слабасалёны;
  • 4) з малой колькасцю чаго-н., напр. слабаваданосны, слабагліністы, слабажалезісты;
  • 5) злёгку ці недастаткова, напр. слаба-жоўты, слабазаселены, слабапранікальны, слабаразвіты, слабарастваральны;
  • 6) малы, напр. слабарослы (пра расліны: малой вышыні; спец.).

слабавольны, ✂.

Са слабай воляй.

  • С. чалавек.

|| наз. слабавольнасць, ✂.

слабада, ✂, ж.

  1. У Расіі да адмены прыгоннага права: вялікае сяло, жыхары якога не былі прыгоннымі.

  2. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).

|| памянш. слабодка, ✂.

|| прым. слабадскі, ✂.

слабаджанін, ✂, м.

Жыхар слабады.

|| ж. слабаджанка, ✂.

слабак, ✂, м. (разм. неадабр.).

Слабасільны, слабавольны або слабанервовы чалавек.

слабанервовы, ✂.

Са слабымі нервамі; занадта чуллівы.

|| наз. слабанервовасць, ✂.

слабасільны, ✂.

  1. Са слабым здароўем, недастаткова дужы.

    • С. чалавек.
  2. З невялікай магутнасцю (спец.).

    • С. матор.

|| наз. слабасілле, ✂.

слабасць, ✂, ж.

  1. гл. слабы.

  2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.

    • Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.
  3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.

    • Тут ён праявіў с.
  4. перан. Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (разм.).

    • С. да азартных гульняў.
    • Оперны тэатр — мая с.

слабахарактарны, ✂.

Са слабым характарам, бязвольны.

  • С. чалавек.

|| наз. слабахарактарнасць, ✂.

слабець, ✂; незак.

Рабіцца слабым ці больш слабым.

  • Вецер слабее.
  • Хворы прыкметна слабее.

|| зак. аслабець, ✂ і саслабець, ✂.

|| наз. аслабленне, ✂.