Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

слёза...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да слёз (у 1 знач.), напр. слёзавыдзяленне, слёзатачывасць, слёзатачывы, слёзацячэнне.

слёзавыдзяленне, , н. (спец.).

Выдзяленне слёз слёзнымі залозамі.

|| прым. слёзавыдзяляльны, .

слёзатачывы, .

  1. Які пакутуе безупынным выдзяленнем слёз.

    • Слёзатачывыя вочы.
  2. Які выклікае выдзяленне слёз.

    • С. газ.

|| наз. слёзатачывасць, .

слёзацячэнне, , н.

Павышанае слёзавыдзяленне.

слёзны, .

  1. гл. сляза.

  2. Які мае намер расчуліць, разжаліць каго-н.

    • Слёзнае пісьмо.
    • Слёзна (прысл.) прасіць.
  3. Набыты цяжкай працай.

    • Слёзныя капейкі.