Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

слядзіць, ; незак. (разм.).

Пакідаць сляды на падлозе, пэцкаючы яе.

  • Не слядзі!

|| зак. наслядзіць, .

сляза, , ж.

  1. Празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца слёзнымі залозамі вачэй.

    • З вачэй цякуць слёзы.
    • Плакаць горкімі слязамі.
    • Аблівацца слязамі (моцна плакаць).
  2. Адна кропля такой вадкасці.

    • З вока паказалася с.
    • Пусціць слязу (заплакаць; іран.).
  3. мн. Плач.

    • Прыйсці са слязамі.
    • Не стрымаць слёз.
    • Скрозь слёзы (плачучы).
    • Сыр са слязой (перан. з кроплямі вільгаці).

|| памянш. слёзка, і слязінка, .

слязісты, .

Які выдзяляе слёзы.

  • Слязістыя вочы.

|| наз. слязістасць, .

слязіцца, ; незак.

Пра вочы: напаўняцца слязамі.

  • Вочы слязяцца ад дыму.

слязлівы, .

  1. Схільны часта плакаць.

    • Слязлівая дзяўчынка.
  2. Які плача, жаласны.

    • С. голас.

|| наз. слязлівасць, .

слязніца, , ж.

  1. У старажытным Рыме: пасудзіна, у якую збіралі слёзы, калі плакалі па нябожчыку.

  2. Слёзны мяшок каля вока, дзе збіраюцца слёзы.

сляпак, , м. (разм. зневаж.).

  1. Сляпы чалавек.

  2. перан. Чалавек, які не заўважае, што яго ашукваюць у чым-н.

    • Не трэба быць слепаком!

сляпень, , м.

Двухкрылае насякомае сямейства крывасмокаў, якое жывіцца кроўю жывёлы і чалавека.

сляпіца, , ж. (абл.).

У выразе: лезці сляпіцаю ў вочы — назойліва прыставаць да каго-н.

сляпіцца, ; незак.

  1. Псаваць сабе зрок.

    • С. над кнігаю.
  2. Пра немагчымасць гладзець (ад яркага святла і пад.).

    • Ад сонца гарыць лоб і слепяцца вочы.