сляза, , ж.

  1. Празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца слёзнымі залозамі вачэй.

    • З вачэй цякуць слёзы.
    • Плакаць горкімі слязамі.
    • Аблівацца слязамі (моцна плакаць).
  2. Адна кропля такой вадкасці.

    • З вока паказалася с.
    • Пусціць слязу (заплакаць; іран.).
  3. мн. Плач.

    • Прыйсці са слязамі.
    • Не стрымаць слёз.
    • Скрозь слёзы (плачучы).
    • Сыр са слязой (перан. з кроплямі вільгаці).

|| памянш. слёзка, і слязінка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)