Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сліва, , ж.

Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з невялікімі сакавітымі пладамі з костачкай ў сярэдзіне, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. слівавы, .

  • С. джэм.

слівень, , м.

Змяя сямейства вужоў бурага (самцы) або шэрага (самкі) колеру.

слівянка, , ж.

Наліўка, настоеная на слівах.

слізганка, , ж. (разм.).

Слізкае месца, коўзанка.

слізгануць, ; зак.

  1. гл. слізгаць.

  2. Хутка і незаўважна прайсці, прабегчы, шмыгнуць куды-н.

    • С. у калідор.

слізгацца, ; незак.

  1. Плаўна рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

    • С. на лыжах.
  2. Тое, што і слізгаць (у 3 знач.).

|| аднакр. слізгануцца, .

|| наз. слізганне, .

слізгаць, і слізгацець, , незак.

  1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

    • Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.
  2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.

    • Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.
  3. Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).

    • Сонечны зайчык слізгае па сцяне.

|| аднакр. слізгануць, .

|| наз. слізганне, і слізгаценне, .

слізгота, і слізгата, , ж. (разм.).

Слізкасць, абледзянеласць чаго-н.

  • На дарозе с.

слізісты, .

  1. гл. слізь.

  2. Пакрыты сліззю або які выдзяляе слізь.

    • Слізістая шапачка грыба.
    • Слізістая абалонка (тонкая, пакрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін).
    • Запаленне слізістай (наз.).

|| наз. слізістасць, .

слізкі, .

  1. Гладкі, які не ўтварае трэння.

    • С. паркет.
    • Слізкая сцежка.
  2. перан. Ненадзейны, які мае ў сабе нейкую няпэўнасць, двухсэнсавасць.

    • Слізкую дарогу ты выбраў у жыццё.
    • Слізкая тэма.
  3. Пакрыты сліззю.

    • Слізкія шапачкі грыбоў.