слізкі, ✂.
-
Гладкі, які не ўтварае трэння.
- С. паркет.
- Слізкая сцежка.
-
перан. Ненадзейны, які мае ў сабе нейкую няпэўнасць, двухсэнсавасць.- Слізкую дарогу ты выбраў у жыццё.
- Слізкая тэма.
-
Пакрыты сліззю.
- Слізкія шапачкі грыбоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)