слізгаць, і слізгацець, , незак.

  1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

    • Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.
  2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.

    • Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.
  3. Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).

    • Сонечны зайчык слізгае па сцяне.

|| аднакр. слізгануць, .

|| наз. слізганне, і слізгаценне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)