назоўнік | жаночы род
гл. служыць.
адзіночны лік: Работа, заняткі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.
- Ісці на службу.
адзіночны лік: Выкананне воінскіх абавязкаў.
- С. ў радах арміі.
чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна работы, заняткаў.
- Медыцынская с.
- С. сувязі.
- С. надвор’я.
У веруючых: правядзенне набажэнства.
- У кафедральным саборы закончылася с.
- Не ў службу, а ў дружбу (размоўнае) — не па абавязку, а па-сяброўску.
|| прыметнік:
- С. абавязак.
- Службовае памяшканне.
- С. ўваход (для служачых).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)