слаць​2, ✂; незак.

  1. Укладваючы, раскладваць па паверхні.

    • С. пасцілку на канапу.
    • С. пасцель (рыхтуючы да сну).
    • Мякка сцеле, ды мулка спаць (прыказка пра таго, хто добразычлівы толькі знешне).
    • С. каноплі.
  2. Рабіць, укладваючы шчыльна састаўныя часткі чаго-н. (дошкі, пліткі, брусы і пад.).

    • С. падлогу.
    • С. паркет.

◊

  • Слаць лістам (разм.) — лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| зак. паслаць, ✂ і наслаць, ✂.

|| наз. насціланне, ✂ і насціл, ✂.

|| наз. сланне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)