Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

покацца, ; незак. (разм.).

Лопацца, распускацца.

  • Покаюцца пупышкі на дрэвах.

покер, , м.

Від азартнай гульні ў карты.

|| прым. покерны, .

поклад, , м.

Яйцо або прадмет, падобны на яго, які кладуць там, дзе хочуць, каб несліся куры.

покліч, , м.

Кліч, вокліч.

  • Здалёк даносіўся п. аб дапамозе.

покрыва, , н.

  1. Верхні слой, які пакрывае што-н.

    • Травяное п.
    • Валасяное п.
  2. перан. Тое, што пакрывае, ахутвае сабой што-н.

    • Пад покрывам ночы.

|| прым. покрыўны, .

покрык, , м.

Характэрны крык (жывёл, птушак).

  • П. савы.

покрыўка, , ж.

Кавалак матэрыялу для пакрывання чаго-н.

  • Цыратовая п.

покуць, , ж.

Ганаровае месца ў хаце за сталом пад абразамі.

  • Першы сноп жыта ставяць на п.

пол1, , м.

Палаткі, нары ў сялянскай хаце.

пол2, , м.

Кожны з двух генетычна і фізіялагічна супрацьпастаўленых разрадаў жывых істот (мужчын і жанчын, самцоў і самак).

  • Мужчынскі п.
  • Прыгожы або слабы п. (жанчыны; жарт.).

|| прым. палавы, .

  • Палавая спеласць.