Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недастатковы, ✂.

  1. Невялікі па колькасці, які не адпавядае якім-н. патрэбам; слабы, малы.

    • Недастатковыя сродкі.
    • Н. вопыт.
  2. Няпоўны, нездавальняючы; негрунтоўны, несур’ёзны.

    • Недастатковыя веды.

|| наз. недастатковасць, ✂.

  • Сардэчная н. (спец.).

недастача, ✂, ж.

  1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго-, чаго-н.

    • Н. паліва.
  2. Адсутнасць патрэбнай колькасці грошай, маёмасці, выяўленая пры праверцы.

    • Выявіць недастачу.
  3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё, недахоп самага неабходнага.

недасягальны, ✂.

Такі, якога нельга дасягнуць, ажыццявіць.

  • Недасягальная мэта.

|| наз. недасягальнасць, ✂.

недасяжны, ✂.

Тое, што і недасягальны.

|| наз. недасяжнасць, ✂.

недатыкальны, ✂.

  1. Які ахоўваецца законам ад усякіх замахаў з боку каго-н.

    • Музейныя каштоўнасці недатыкальныя.
  2. Які захоўваецца ў цэласці, не падлягае расходаванню.

    • Н. запас.

|| наз. недатыкальнасць, ✂.

недаўменне, ✂, н.

Здзіўленне, сумненне, стан нерашучасці як вынік неразумення чаго-н., няяснасці ў чым-н.

  • Быць у недаўменні.

недаўменны, ✂.

Які выяўляе недаўменне, поўны недаўмення.

  • Недаўменнае пытанне.

|| наз. недаўменнасць, ✂.

недаўмяваць, ✂; незак.

Знаходзіцца ў недаўменні; выказваць, выяўляць недаўменне.

недахоп, ✂, м.

  1. Памылка, хіба; недасканаласць чаго-н.; адмоўная рыса ў каго-н.

    • Выявіць недахопы ў рабоце.
  2. Адсутнасць неабходнай колькасці каго-, чаго-н.; патрэба ў кім-, чым-н.

    • Н. урачоў.
    • Н. будаўнічых матэрыялаў.

недаядаць, ✂; незак.

Есці недастаткова; дрэнна харчавацца.

|| наз. недаяданне, ✂.