Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

малакасос, ✂, м. (разм. пагард.).

Пра маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць.

малако, ✂, н.

  1. Белая вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі жанчын і самак млекакормячых пасля родаў для выкормлівання дзяцей.

    • Мацярынскае малако.
    • Казінае м.
    • Малако на губах не абсохла ў каго-н. (перан. пра маладога нявопытнага чалавека).
  2. Такая ж вадкасць, якую атрымліваюць ад кароў, коз і інш. жывёл і якая з’яўляецца прадуктам харчавання.

    • Каша з малаком.
    • Кіслае м.
  3. Белаваты сок некаторых раслін.

    • Міндальнае м.

|| памянш. малачко, ✂.

|| прым. малочны, ✂.

  • Малочныя залозы.
  • Малочная прамысловасць.
  • М. статак (удойны).
  • М. суп (прыгатаваны на малацэ).
  • Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (пра забяспечанае жыццё).

малакроўе, ✂, н.

Хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці крыві і чырвоных крывяных цельцаў, гемаглабіну ў крыві.

  • Хварэць на м.

малакроўны, ✂.

  1. Які хварэе на малакроўе.

    • Малакроўнае дзіця.
  2. Бледны ад малакроўя.

    • М. твар.

малакультурны, ✂.

З нізкім узроўнем культуры, адсталы ў культурных адносінах.

  • М. чалавек.

малалетак, ✂, м. і малалетка, ✂, ж. (разм.).

Дзіця, маленькі хлопчык або дзяўчынка.

малалетні, ✂.

Якому нямнога год, дзіцячага ўзросту.

  • М. ўзрост.

малалецтва, ✂, н. (разм.).

Тое, што і маленства.

малалікі, ✂.

Невялікі па колькасці.

|| наз. малалікасць, ✂.

малалітражка, ✂, ж. (разм.).

Малалітражны аўтамабіль.