Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

катоўня, , ж. (разм.).

Тое, што і катавальня.

катрынка, , ж.

Пераносны механічны арган у выглядзе металічнай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.

  • Завесці катрынку (разм. неадабр.) — пачаць дакучлівую размову, гаварыць адно і тое ж.

|| прым. катрыначны, .

катрыншчык, , м.

Вандроўны музыкант з катрынкай.

|| ж. катрыншчыца, .

катурхаць, ; незак. (разм.).

Штурхаць каго-н., прымушаць ачнуцца, прыйсці да памяці.

  • К. сына раніцай.

катух, , м.

  1. Невялікі хлеў або адгароджанае месца ў хляве.

    • К. для свіней.
  2. перан. Пра цёмны, малы пакой або хату (разм.).

    • Сем гадоў жыву ў гэтым катуху.

|| памянш. катушок, .

катушка, , ж. (спец.).

Цыліндр для намотвання дроту.

  • К. дроту.
  • К. нітак.

|| прым. катушачны, .

катэгарычны, .

  1. Ясны, безумоўны, які не дапускае іншых тлумачэнняў.

    • К. загад.
    • Катэгарычнае патрабаванне.
  2. Рашучы, які не дапускае пярэчанняў.

    • Катэгарычная думка.
    • К. адказ.

|| наз. катэгарычнасць, .

катэгорыя, , ж.

  1. У філасофіі: агульнае паняцце, якое адлюстроўвае найбольш істотныя сувязі і адносіны рэальнай рэчаіснасці і пазнання.

    • К. часу.
    • К. формы і зместу.
  2. У навуковай тэрміналогіі: родавае паняцце, якое абазначае разрад з’яў, прадметаў ці найбольш агульную іх прымету.

    • Граматычныя катэгорыі.
    • К. роду.
    • Гістарычныя катэгорыі.
  3. Група асоб, аднародных прадметаў, з’яў, аб’яднаных агульнасцю якіх-н. прымет.

    • Розныя катэгорыі людзей.

|| прым. катэгарыяльны, .

катэдж, , м.

Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку, звычайна з мансардай і зямельным участкам.

катэр, , м.

  1. Невялікае вяслярнае або самаходнае судна для транспартных, спартыўных і прамысловых мэт.

    • К. на падводных крылах.
  2. Малы ваенны карабель спецыяльнага або дапаможнага прызначэння.

    • Тарпедны к.

|| прым. катэрны, .