Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раздум’е, ✂, н. (разм.).

Тое, што і роздум.

раздумлівы, ✂.

  1. Які часта аддаецца роздуму; разважлівы.

    • Р. стары.
  2. Які робіцца з роздумам, спакойна; які наводзіць на роздум.

    • Раздумлівая песня.

|| наз. раздумлівасць, ✂.

раздураны, ✂.

  1. Распешчаны, капрызны, свавольны.

    • Раздуранае дзіця.
  2. Разбэшчаны, распусны.

    • Не па гадах р. хлопец.

|| наз. раздуранасць, ✂.

раздурыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Стаць вельмі дураслівым, свавольным, непаслухмяным; распусціцца.

    • Раздурыліся дзеці за лета.
  2. Дайсці да поўнага маральнага і бытавога разлажэння; разбэсціцца.

раздурыць, ✂; зак.

  1. Паслабіўшы нагляд, патрабавальнасць, зрабіць каго-н. дураслівым, непаслухмяным.

    • Р. сына.
  2. Даць поўную волю каму-н., дазволіць поўнасцю праяўляць свае жаданні, патрабаванні і пад.

|| незак. раздурваць, ✂.

раздурэлы, ✂ (разм.).

Які раздурэў, стаў дураслівым, гарэзлівым.

  • Раздурэлыя дзеці.

|| наз. раздурэласць, ✂.

раздурэцца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна дурэць.

  • Дзеці раздурэліся, не суняць.

раздурэць, ✂; зак. (разм.).

  1. Стаць дуроным, непаслухмяным.

    • Хлопчык зусім раздурэў.
  2. Распусціцца, разленавацца.

    • Раздурэў чалавек, не хоча нічога рабіць.

раздушыць, ✂; зак.

  1. Моцна націснуўшы, змяць, расплюшчыць.

    • Р. яйка.
    • Р. ягады.
  2. Прыціснуўшы чым-н. цяжкім, забіць або скалечыць.

    • Р. грудную клетку.

|| незак. раздушваць, ✂.

раз’езд, ✂, м.

  1. гл. раз’ехацца.

  2. звычайна мн. Паездкі ў розныя месцы.

    • Ён месяцамі бывае ў раз’ездах.
  3. Невялікае кавалерыйскае падраздзяленне, якое накіроўваецца для разведкі, аховы, сувязі ва ўмовах ваенных дзеянняў.

    • Кавалерыйскі р.
  4. Раздваенне аднакалейнага чыгуначнага пуці.

    • Цягнік спыніўся на раз’ездзе.

|| прым. раз’язны, ✂.

  • Р. конь.
  • Р. пуць.