Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перасадка, ✂, ж.

  1. гл. перасадзіць.

  2. мн. -дак. Пераход для прадаўжэння язды з аднаго транспартнага сродку на другі.

    • Ехаць з дзвюма перасадкамі.

|| прым. перасадачны, ✂.

перасаладзіць, ✂; зак.

Зрабіць вельмі салодкім.

  • П. чай.

|| незак. перасалоджваць, ✂.

перасаліць, ✂; зак.

  1. Пакласці вельмі многа солі ў што-н.

    • П. суп.
  2. перан. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым-н. (разм.).

    • П. у жартах.

|| незак. перасольваць, ✂.

|| наз. перасольванне, ✂ і перасол, ✂.

  • Недасол на стале, а перасол на спіне (прымаўка).

перасартаваць, ✂; зак.

  1. Рассартаваць нанава, іначай.

    • П. яблыкі.
  2. Рассартаваць усё, многае.

    • П. усё насенне.

|| незак. перасартоўваць, ✂.

|| наз. перасартоўванне, ✂.

перасварыцца, ✂; зак.

Пасварыцца паміж сабою або з усімі, многімі.

  • Суседзі перасварыліся.

перасварыць, ✂; зак.

Пасварыць многіх, каго-н. з кім-н.

  • П. даўніх сяброў.

пераседзець, ✂; зак.

  1. Прасядзець дзе-н. больш, чым трэба.

    • Пераседзеў на тыдзень даўжэй у камандзіроўцы.
  2. Сапсавацца ад доўгага сядзення (пра хлеб у печы).

    • Хлеб пераседзеў і адпёкся.

|| незак. пераседжваць, ✂.

перасесці, ✂; зак.

  1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое.

    • П. на канапу.
  2. Зрабіць перасадку (у 2 знач.).

    • П. на цеплаход.
  3. Засесці (у горле і пад.).

    • Бульба перасела ў горле.

|| незак. перасаджвацца, ✂ і перасядаць, ✂.

перасечаны, ✂.

Няроўны, з узгоркамі і ярамі.

  • Перасечаная мясцовасць.

|| наз. перасечанасць, ✂.

перасіліцца, ✂; зак.

Празмерна напружваючы сілы, надарваць сябе.

  • Перасіліўся, падымаючы мех.

|| незак. перасільвацца, ✂.