Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

размясіць, ; зак.

Перамяшаўшы, размяць (што-н. густое, вязкае).

  • Р. цеста.

|| незак. размешваць, .

|| наз. размешванне, і размеска, .

|| прым. размесачны, .

размясціцца, ; зак.

Заняць месца; уладкавацца.

  • Р. па вагонах.
  • Р. на кватэры.

|| незак. размяшчацца, .

|| наз. размяшчэнне, .

размясціць, ; зак.

  1. Расставіць або разлажыць у пэўным парадку, даць кожнаму месца.

    • Р. пасажыраў у вагоне.
    • Р. тавары на паліцах.
  2. Размеркаваць паміж многімі.

    • Р. латарэйныя білеты.

|| незак. размяшчаць, .

|| наз. размяшчэнне, .

размяцца, ; зак.

  1. Стаць мяккім (ад сціскання, расцірання).

    • Воск размяўся.
  2. перан. З дапамогай якіх-н. рухаў прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).

    • Р. пасля сну.

|| незак. размінацца, .

|| наз. размінка, .

|| прым. разміначны, .

  • Разміначная дарожка.

размяць, ; зак.

  1. гл. мяць.

  2. перан. Рухамі прывесці цела ў стан фізічнай бадзёрасці (разм.).

    • Р. ногі.

|| незак. размінаць, .

|| наз. размінка, .

размяшаць, ; зак.

Прыгатаваць што-н. шляхам размешвання лыжкай, мешалкай і пад.

  • Р. цукар у шклянцы чаю.

|| незак. размешваць, .

|| наз. размешванне, .

разна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «розна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. разназначны, разнаколерны.

разнабой, , м.

Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чым-н.

  • Ліквідаваць р. у працы.
  • Р. у правапісе.

|| прым. разнабойны, .

разнавіднасць, , ж.

Прадмет або з’ява, якая ўяўляе сабой відазмяненне асноўнага віду, катэгорыі.

  • Р. пшаніцы.

разнадзіцца, ; зак. (разм.).

Разахвоціцца да чаго-н„ адчуць ахвоту да якой-н. справы.

  • Дзяўчынка разнадзілася і памыла падлогу.