Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марнатравіць, ; незак.

Тое, што марнаваць (у 1 знач.).

  • М. час.

марнатраўны, .

Уласцівы марнатраўцу, які многа, без патрэбы траціць што-н.

  • Марнатраўнае жыццё.

марнатраўства, , н.

Неразумная, марная трата чаго-н.

  • Выкараняць м.

марнець, ; незак.

  1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць.

    • Сад марнее без дажджу.
    • М. ад нуды.
  2. Занепадаць, марна прападаць.

    • Марнее зямля.

|| зак. змарнець, .

марны, .

  1. Дарэмны, бескарысны.

    • Марныя намаганні.
  2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

    • М. конік той ледзь цягне.

|| наз. марнасць, .

марожанае, , н.

Замарожаная салодкая ежа са смятанкі, пладова-ягаднага соку.

марожаніца, , ж.

Прыбор для прыгатавання марожанага.

марожаншчык, , м.

Прадавец марожанага.

|| ж. марожаншчыца, .

марожаны, .

  1. Які падвергся замарожванню.

    • Марожаная рыба.
  2. Папсаваны марозам, мёрзлы.

    • Марожаная бульба.

мароз, , м.

  1. Моцны холад, сцюжа.

    • М. бярэцца нанач.
    • Дваццаць градусаў марозу (ніжэй нуля).
  2. мн. Вельмі халоднае надвор’е.

    • Трашчаць маразы.

|| памянш. марозік, .

|| прым. марозны, .