Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перапрацаваць, ; зак.

  1. Ператварыць у што-н. у працэсе апрацоўкі.

    • П. зялёную масу на муку.
  2. Перарабіць, зрабіць па-новаму, інакш.

    • П. рукапіс.
  3. без дапаўнення. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.

    • П. тры гадзіны.

|| незак. перапрацоўваць, .

|| наз. перапрацоўванне, і перапрацоўка, .

|| прым. перапрацовачны, .

перапрашальны, .

Які выяўляе жаданне перапрасіць каго-н. за што-н.

  • П. тон.

|| наз. перапрашальнасць, .

перапрэгчы, ; зак.

Запрэгчы нанава або ў што-н. другое.

  • П. коней з плуга ў барану.

|| незак. перапрагаць, .

перапрэлы, .

  1. Сапрэлы поўнасцю.

    • Перапрэлае лісце.
  2. Сапсаваны ад прэння.

    • Перапрэлая скура.

|| наз. перапрэласць, .

перапрэць, ; зак.

Сапрэць поўнасцю.

  • Угнаенне перапрэла.

|| незак. пераправаць, .

|| наз. пераправанне, .

перапуд, , м. (разм.).

Моцны спалох.

  • Падскочыць з перапуду.

перапудзіцца, ; зак. (разм.).

Перапужацца.

  • Коні перапудзіліся.

перапудзіць, ; зак. (разм.).

Перапужаць.

  • Сабака перапудзіў авечак.

перапужацца, ; зак.

Моцна спужацца.

  • П. да смерці.

перапужаць, ; зак.

Моцна спужаць.