Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перапончаты, ✂.

З перапонкамі.

  • Перапончатыя лапы ў гусей.

перапоўніцца, ✂; зак.

Напоўніцца звыш меры.

  • Рака перапоўнілася вадой.
  • Сэрца перапоўнілася радасцю (перан.).

|| незак. перапаўняцца, ✂.

|| наз. перапаўненне, ✂.

перапоўніць, ✂; зак.

Напоўніць звыш меры.

  • П. засекі збожжам.
  • П. чашу цярпення. (перан.).

|| незак. перапаўняць, ✂.

|| наз. перапаўненне, ✂.

перапрабаваць, ✂ і перапробаваць, ✂; зак.

Папрабаваць (папробаваць) усё, многае.

  • П. усе гатункі кавы.

пераправа, ✂, ж.

  1. гл. пераправіць.

  2. мн. -раў. Месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг (на паромах, лодках і пад.).

    • Рачная п.

пераправіць​1, ✂; зак.

  1. Перавезці, перавесці цераз якую-н. прастору.

    • П. на другі бераг.
    • П. цераз горы.
  2. Адправіць з аднаго месца ў другое, па прызначэнню.

    • П. зброю партызанскаму атраду.

|| незак. перапраўляць, ✂.

|| звар. пераправіцца, ✂.

|| незак. перапраўляцца, ✂.

|| наз. пераправа, ✂ і перапраўка, ✂.

пераправіць​2, ✂; зак.

  1. Унесці якія-н. змены, паправіць недахопы, памылкі ў чым-н.

    • П. лічбу «1» на «4».
  2. Змяняючы, выпраўляючы недахопы, памылкі, паправіць усё, многае.

    • П. усе запісы.

|| незак. перапраўляць, ✂.

|| наз. перапраўка, ✂.

перапрадаць, ✂; зак.

Прадаць раней купленае (звычайна даражэй).

  • П. пярсцёнак.

|| незак. перапрадаваць, ✂.

|| наз. перапродаж, ✂.

перапрасіць, ✂; зак.

Папрасіць каго-н. прабачыць за правіннасць, непаслушэнства і пад.

|| незак. перапрошваць, ✂.

|| наз. перапрошванне, ✂.

перапрацавацца, ✂; зак.

  1. Ператварыцца ў што-н. у выніку якіх-н. працэсаў, апрацоўкі.

    • Чыгун перапрацаваўся у сталь.
  2. Ператаміцца ў працэсе працы (разм.).

|| незак. перапрацоўвацца, ✂.