Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маркёр​1, ✂, м.

Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.

|| прым. маркёрны, ✂.

маркёр​2, ✂, м. (спец.).

Спецыяльнае сельскагаспадарчае прыстасаванне да пасяўнога агрэгата, якім праводзяцца рысы на ворнай зямлі пры пасеве або пасадцы.

  • Конны м.

|| прым. маркёрны, ✂.

маркі, ✂.

  1. Які лёгка робіцца брудным (пра тканіну, адзенне светлага колеру).

    • М. колер.
  2. Такі, ад якога можна забрудзіцца.

    • Маркая праца.

|| наз. маркасць, ✂.

маркіз, ✂, м.

У Заходняй Еўропе: дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

маркіза​1, ✂, ж.

Жонка або дачка маркіза.

маркіза​2, ✂, ж.

Знадворны навес над акном, дзвярыма, балконам для засцярогі ад сонца.

маркізет, ✂, м.

Празрыстая тканіна з тонкай кручанай пражы.

|| прым. маркізетавы, ✂.

  • Маркізетавая сукенка.

маркіраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Правесці (-водзіць) баразёнкі маркёрам​2.

  2. Паставіць (ставіць) маркі (у 2 знач.) на вырабах.

|| наз. маркіраванне, ✂ і маркіроўка, ✂.

|| прым. маркіравальны, ✂.

маркітант, ✂, м.

У 18—19 стст.: гандляр харчовымі прыпасамі і напіткамі пры арміі.

|| ж. маркітантка, ✂.

|| прым. маркітанцкі, ✂.

маркота, ✂, ж.

Сум, туга, журба.

  • Душу агарнула м.