Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

размалаціць, ; зак. (разм.).

Разбіць, разламаць.

  • Р. акно.

размалоць, ; зак.

Расцерці на муку, парашок.

  • Р. зерне.

|| незак. размолваць, .

|| наз. размол, і размолванне, .

|| прым. размольны, .

размаляваць, ; зак.

  1. Пакрыць рознымі, звычайна яркімі фарбамі.

    • Р. талерку.
    • Размалявалі твар у бойцы (нарабілі сінякоў; разм. груб.).
  2. перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго-н.

    • Ён умеў размаляваць самую звычайную рэч, надаць ёй хараство.

|| незак. размалёўваць, .

|| наз. размалёўванне, і размалёўка, .

размарозіць, ; зак.

  1. Вывесці з замарожанага стану, даць магчымасць адтаць чаму-н.

    • Р. халадзільнік.
  2. перан. Зноў пусціць у абарот, у эксплуатацыю (сродкі, запасы сыравіны і пад.).

    • Р. крэдыты.

|| незак. размарожваць, .

размарын, , м.

  1. Паўднёвая вечназялёная расліна, з якой здабываюць эфірны алей.

  2. Сорт яблыкаў.

|| прым. размарынавы, .

размарыцца, ; зак. (разм.).

Знемагчыся (ад спёкі, духаты або стомы).

  • Р. на сонцы.

размарыць, ; зак. (разм.).

Давесці да расслабленага, санлівага стану.

  • Духмянае сена размарыла касцоў.

|| незак. разморваць, .

разматацца, ; зак.

Пра што-н. наматанае, зматанае: развіцца, раскруціцца.

  • Супоня разматалася і павісла.

разматаць, ; зак.

Развіць, раскруціць што-н. зматанае; зняць з таго, на што было наматана.

  • Р. вуду.

  • Разматаць клубок — высветліць, разблытаць якую-н. складаную, заблытаную справу.

|| незак. размотваць, .

|| наз. размотванне, і размотка, .

разматлашыць, ; зак. (разм.).

  1. Падраць на шматкі, разнесці па частках.

    • За адзін сезон разматлашыў касцюм.
  2. Давесці да бязладнага стану, разнесці.

    • Р. склад.