размаляваць,
-
Пакрыць рознымі, звычайна яркімі фарбамі.
- Р. талерку.
- Размалявалі твар у бойцы (нарабілі сінякоў;
разм. груб. ).
-
перан. Паказаць у прыхарошаным выглядзе, перабольшыць значэнне чаго-н. - Ён умеў размаляваць самую звычайную рэч, надаць ёй хараство.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)