Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераплесці, ✂; зак.

  1. Сшыць лісты, уставіўшы і замацаваўшы ў вокладку.

    • П. кнігу.
  2. Злучаючы, сплесці; перавіць.

    • Дрэвы пераплялі свае галіны.
    • П. касу стужкай.
  3. Заплесці нанава.

    • П. касу.

|| незак. пераплятаць, ✂.

|| наз. пераплятанне, ✂.

|| наз. пераплёт, ✂.

пераплесціся, ✂; зак.

  1. Тое, што і сплесціся.

    • Плюшч пераплёўся з хмелем.
  2. перан. Пераблытацца, змяшаўшыся.

    • Розныя думкі перапляліся ў галаве.
  3. Заплесці сабе валасы ў косы нанава, іначай (разм.).

  4. З цяжкасцю перайсці (разм.).

    • Ледзь пераплёўся цераз мост.

|| незак. пераплятацца, ✂.

пераплёт, ✂, м.

  1. гл. пераплесці.

  2. Цвёрдая вокладка, у якую, пераплятаючы, устаўляюць кнігу, змяшчаюць паперы.

    • Скураны п.
  3. Рама, рашотка, агароджа з перакрыжаваных перакладзін.

    • Аконны п.
  4. перан. Складанае, цяжкае становішча.

    • Трапіць у п.

|| прым. пераплётны, ✂.

пераплётчык, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца пераплётам кніг.

|| ж. пераплётчыца, ✂.

|| прым. пераплётчыцкі, ✂.

пераплысці, ✂ і пераплыць, ✂; зак.

Пераадолець водную прастору ўплаў або плывучы на чым-н.

  • П. раку або цераз раку.

|| незак. пераплываць, ✂.

пераплюнуць, ✂; зак.

  1. Плюнуць цераз што-н.

  2. перан. Перасягнуць каго-н. у якіх-н. адносінах (разм.).

    • У гэтай справе Язэп кожнага пераплюне.

перапляценне, ✂, н.

  1. Тое, што пераплецена, сплецена між сабой.

    • П. правадоў.
    • П. лёсаў (перан.).
  2. Спосаб спляцення нітак асновы і ўтку ў тканінах.

    • Палатнянае п.

перапой, ✂, м.

Стан пасля моцнага ап’янення (разм.).

  • Баліць галава ад перапою.

перапона, ✂, ж.

Тое, што стрымлівае доступ куды-н.

  • П. для затрымання вады.

перапонка, ✂, ж.

Тонкая пругкая плёнка, якая з’яўляецца перагародкай, абалонкай у жывым арганізме.

  • Барабанная п.
  • Плавальная п.

|| прым. перапоначны, ✂.