Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расцяжны, .

Такі, які можна расцягнуць (у 1 знач.).

расцяжэнне, , н.

  1. гл. расцягнуць.

  2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) моцным напружаннем, ударам, рыўком.

    • Р. сухажылля.

расцяліцца, ; зак. (разм.).

Ацяліцца (звычайна з цяжкасцямі).

|| незак. расцельвацца, .

|| наз. расцёл, .

расцяпа, , м.; , ж., (разм. неадабр.).

Някемлівы, няўважлівы, рассеяны чалавек.

расцяць, ; зак. (разм.).

  1. Разняць, развесці, расціснуць.

    • Р. зубы.
  2. Рассячы, разрэзаць.

|| незак. расцінаць, .

расцячыся, ; зак.

  1. Пацячы ў розных кірунках па якой-н. паверхні.

    • Чарніла расцяклося па стале.
  2. Утварыць рагі, падцёкі.

    • Літары расцякліся па паперы.
  3. перан. Распаўсюдзіцца дзе-н., па чым-н.

    • Па целе расцяклася цеплыня.
    • Расцёкся пах свежага хлеба.

|| незак. расцякацца, .

|| наз. расцяканне, .

расчапіцца, ; зак.

Раз’яднацца (аб счэпленым).

  • Вагоны расчапіліся.

|| незак. расчэплівацца, .

|| наз. расчапленне, і расчэпка, .

расчапіць, ; зак.

Раз’яднаць (счэпленае).

  • Р. вагоны.

|| незак. расчэпліваць, .

|| наз. расчэпка, і расчапленне, .

расчараванне, , н.

Пачуццё, стан незадаволенасці, выкліканы няздзейсненымі спадзяваннямі, надзеямі, марамі; страта веры ў каго-, што-н.

  • Глыбокае р.

расчараваны, .

Які знаходзіцца ў стане расчаравання; які сведчыць аб расчараванні.

|| наз. расчараванасць, .