Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перарадзіцца, ; зак.

  1. Рэзка змяніцца, абнавіцца, стаць зусім іншым.

    • П. духоўна.
  2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, ўласцівасці, вырадзіцца.

    • Пшаніца перарадзілася.

|| незак. перараджацца, .

|| наз. перараджэнне, .

перарадзіць, ; зак.

Зрабіць зусім іншым, абнавіць, пераўтварыць.

|| незак. перараджаць, .

пераразлік, , м.

Разлік, зроблены нанава.

  • Зрабіць п.

пераразмеркаваць, ; зак.

Размеркаваць нанава.

  • П. сыравіну паміж цэхамі.

|| незак. пераразмяркоўваць, .

|| наз. пераразмеркаванне, .

перарасход, , м.

Расход звыш меры, нормы, плана.

  • П. крэдытаў.

перарасходаваць, ; зак. і незак.

Выдаткаваць (выдаткоўваць) звыш нормы, плана і пад.

  • П. фонд заработнай платы.

перарасці, ; зак.

  1. Стаць ростам вышэй за каго-, што-н.

    • Сын перарос бацьку.
  2. перан. Стаць вышэйшым за каго-н. у разумовых, маральных адносінах, ва ўменні.

    • П. свайго настаўніка.
  3. у што. Развіўшыся, ператварыцца ў што-н. іншае.

    • Гоман перарос у крык.
  4. Выйсці з узросту, устаноўленага для чаго-н.

    • Для дзіцячага сада хлапчук перарос.

|| незак. перарастаць, .

|| наз. перарастанне, .

перарашыць, ; зак.

Рашыць іншым спосабам.

  • П. задачу.

|| незак. перарэшваць, .

перарваць, ; зак.

  1. Разарваўшы, раздзяліць на часткі.

    • П. вяроўку.
  2. Перапыніць на некаторы час якое-н. дзеянне, развіццё чаго-н.; парушыць які-н. стан, працэс.

    • П. перапіску з кім-н.
    • П. маўчанне.
  3. Перабіць чыю-н. размову, гутарку.

    • П. прамоўцу.
  4. Разарваць усё, многае.

    • П. усе ніткі.

|| незак. перарываць, .

пераржавелы, .

Пераедзены ржой.

  • Змяніць п. дрот.