Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перапалохацца, ✂; зак.

Моцна спалохацца.

  • Насмерць перапалохаўся.

перапалохаць, ✂; зак.

Моцна спалохаць.

перапампаваць, ✂; зак.

Пампуючы, перамясціць.

  • П. газ у балоны.

|| незак. перапампоўваць, ✂.

|| наз. перапампоўванне, ✂.

перапасці, ✂; зак.

  1. Выпасці (у 3 знач.), прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.).

    • Перапалі дажджы.
  2. ас. і безас., каму. Дастацца на чыю-н. долю (звычайна пра нямногае).

    • Мне таксама крыху перапала.

|| незак. перападаць, ✂.

перапаўзці, ✂; зак.

  1. што і цераз што. Перамясціцца паўзком цераз якую-н. прастору.

    • П. дарогу або цераз дарогу.
  2. Прапаўзці з аднаго месца ў другое.

    • П. ва ўкрыцце.

|| незак. перапаўзаць, ✂.

перапахаваць, ✂; зак.

Тое, што і перахаваць (у 1 знач.).

|| наз. перапахаванне, ✂.

пераперчыць, ✂; зак.

Вельмі наперчыць.

  • П. боршч.

|| незак. пераперчваць, ✂.

перапеў, ✂, м.

  1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў.

    • Птушыны п.
  2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага.

    • Перапевы старых ісцін.

перапечка, ✂, ж.

Пірог з хлебнага цеста, спечаны на скаварадзе.

  • Частавалі ад душы кіславатай перапечкай.

перапёлачнік, ✂, м.

  1. Паляўнічы, які палюе на перапёлак.

  2. Невялікі ястраб, які корміцца перапёлкамі і іншымі дробнымі птушкамі.